У царкве Архіерэйскага Падвор’я быў адслужаны малебен-падзяка аб духоўным і цялесным здароўі «Дзяцей вайны»

17 верасня 2017 года ў Свята-Мікольскай царкве Архіерэйскага Падвор’я пасля набажэнства быў адслужаны малебен-падзяка Ісусу Хрысту аб духоўным і цялесным здароўі «Дзяцей вайны».

Зараз яны разам з намі моляцца да Бога, благаюць, каб быў мірны свет, таксама аб нас, аб здароўі і дабрабыце сваіх родных. Літургію і малебен узначаліў іерэй Мікалай Гайдук, выконваючы абавязкі настаяцеля.

Пасля малебна адбыўся канцэрт, у якім бралі ўдзел дзеці нядзельнай школы “Анёлкі”, а таксама хор храма. У выкананні навучэнцаў нядзельнай школы прагучалі песнi ды вершы, пасля чаго царкоўны хор выканаў некалькі песнапенняў, адным з якіх было «Ойча наш» Кедрава.

Завершылася ўсё агульнай трапезай, якую арганізавалі парафіяне.

Фотографии:

Комментирование запрещено