Першая споведзь для дзяцей у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я

27 мая 2018 года у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я адбылася першая споведзь для дзяцей.

Першая споведзь для дзяцей — гэта заўсёды хвалюючы момант, а для святара — вельмі адказны. Юныя спавядальнікі чакаюць ад бацюшкі нейкіх важных слоў і настаўленняў, якія дапамогуць ім падняцца на новую прыступку іх жыцця, якое толькі пачынаецца.

Споведзь правёў іерэй Аляксандр Рудзінскі. Пасля заканчэння святочнага набажэнства хор праспяваў «Многая лета», а спавядальнікам ўручылі пасведчанне аб першай споведзі і памятныя падарункі.

Пасля набажэнства, за гарбатай, дзеці працягнулі душэўную гутарку з бацюшкам па пытаннях дзіцячай споведзі, а таксама дзякавалі Госпада за праяўленую ласку.

Альжбета Даўгаполік

Фотографии:
Першая споведзь для дзяцей у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я

Комментирование запрещено