Першы выпуск навучэнцаў нядзельнай школы «Анелкi» Свята-Мікольскага храма Архірэйскага Падвор’я

27 мая 2018, у Дзень Святой Троіцы, адбыўся першы выпуск навучэнцаў нядзельнай школы «Анелкi» Свята-Мікольскага храма Архірэйскага Падвор’я г. Гродна.

За «круглым» сталом сабраліся навучэнцы са сваімі бацькамі, настаўнікі і сьвятар айцец Мікалай Гайдук. У нязмушанай абстаноўцы навучэнцы прэзентавалі свае мастацкія творы на тэму двeнадзесятых святаў. Чытанне вершаў і правільнае дэкламаванне матэрыялу выпускнікамі прыемна здзівіла ўсіх прысутных.

Паcля экзамену бацькі, настаўнікі і святар праслухалі невялікія музычныя падарункі ад выпускнікоў: дзеці гралі на трубе, саксафоне, паказвалі свае вакальныя дадзеныя.

Падчас святочнай трапезы з хатняй выпечкай ды духмянай гарбатай дарослыя і дзеці прагледзелі фотаздымкі са школьнага жыцця за ўсе 5 гадоў навучання.

Кульмінацыяй свята стала пасадка на тэрыторыі падвор’я эксклюзіўных дрэў ад першых вучняў нядзельнай школы «Анёлкі»: Аляксея Калача, Аляксея Сягодніка, Кульчыскага Мірона, Федарчука Мікіты, Сяўко Андрэя.

Альжбета Даўгаполік

Больше фото

Фотографии:
Першы выпуск навучэнцаў нядзельнай школы «Анелкi» Свята-Мікольскага храма Архірэйскага Падвор’я

Комментирование запрещено